Рэктар МДІМЗ

ТАРКУНОЎ АНАТОЛІЙ ВАСІЛЬЕВІЧ

Рэктар МДІМЗ-Універсітэта з 1992 г.
акадэмік Расійскай акадэміі навук

Нарадзіўся 26 жніўня 1950 года ў Маскве.

У 1972 годзе скончыў факультэт Міжнародных адносін МДІМЗ

З 1972 года навучаўся ў аспірантуры МДІМЗ па кафедры гісторыі і культуры краінаў Азіі і Афрыкі

У 1974 годзе быў назначаны памочнікам рэктара МДІМЗ

У 1977 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук

У 1977-1983 гадах займаў пасады старэйшага выкладчыка, дацэнта кафедры гісторыі і культуры краін Азіі і Афрыкі, дэкана па працы з замежнымі студэнтамі, прарэктара па міжнародных сувязях

У 1979 годзе А. Таркунову было прысвоена вучонае званне дацэнта.

У 1983-1986 гадах знахозіўся на дыпламатычнай працы – другі, першы сакратар Амбасады СССР у Вашынгтоне.

У 1986 годзе быў абраны дэканам факультэта Міжнародных адносін МДІМЗ

У 1989 годзе быў назначаны першым прарэктарам МДІМЗ

У 1991 годзе А. Таркунову было прысвоена вучонае званне прафесара

У 1992 годзе на Агульнай Радзе калектыва інстытута быў абраны рэктарам МДІМЗ, пераабіраўся на гэтую пасаду ў 1997, 2002 і 2007 гадах.

У 1993 годзе А. Таркунову быў прысвоены дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага амбасадара.

У 1994 годзе з’яўляецца кіраўніком вучэбна-метадычнага аб’яднання ВНУ Расійскай Федэрацыі па адукацыі ў галіне міжнародных адносін.

У 1995 годзе абараніў дысертацыю на суісканне вучонай ступені доктара палітычных навук.

З 1997 года з’яўляецца чальцом Калегіі МЗС Расіі.

З 1999 года з’яўляецца прэзідэнтам Расійскай асацыяцыі міжнародных даследванняў (РАМД)

У 2003 годзе быў абраны чальцом-карэспандэнтам Расійскай акадэміі навук.

З 2006 года назначаны чальцом Прэзідыўма Рады пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі па навуцы, тэхналогіям і адукацыі.

З 2007 года з’яўляецца сукіраўніком Расійска-польскай групы па складаных пытаннях.

У траўні 2008 года абраны акадэмікам РАН

З 2008 года з’яўляецца галоўным рэдактарам навуковага журнала “Веснік МДІМЗ-Універсітэта”

З кастрычніка 2010 года з’яўляецца намеснікам акадэміка-сакратара Аддзялення глабальных праблем і міжнародных адносін РАН.

А.В. Таркуноў таксама з’яўляецца старшынёй Расійскай асацыяцыі садзеяння ААН, чальцом Навуковай Рады пры Радзе бяспекі РФ, чальцом грамадзкай рады пры ФСБ Расіі.

А.В. Таркуноў з’яўляецца ганаровым доктарам шэрагу замежных універсітэтаў, уваходзіць у склад рэдакцыйных калегіяў і радаў журналаў “Сусветная эканоміка і міжнародныя адносіны”, “Міжнароднае жыццё”, “Расія ў глабальнай палітыцы”, “Права і кіраванне”, “Маскоўскі журнал міжнароднага права”.

Узнагароджаны ордэнам Сяброўства, ордэнам Пашаны, ордэнам “За заслугі перад Айчынай” III і IV ступяней, ордэнам прэпадобнага Сергія Раданежскага II і III ступяней. Мае дзяржаўныя ўзнагароды Францыі, Польшчы, Рэспублікі Карэя, Манголіі, Балгарыі, Кыргызіі, Казахстана, Беларусі, у тым ліку: Камандор з зоркай ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча (Польшча, 4 кастрычніка 2010 году), Ордэн Сярэдні Крыж (Венгрыя, травень 2010 году), Ордэн Сяброўства II ступені (Казахстан, 2006 год), Афіцэр ордэна Акадэмічных пальмаў (Францыя, 2005).