Міжнародныя сувязі МДІМЗ

Развіццё двухбаковых і шматбаковых міжнародных сувязяў, адукацыйных і навуковых праектаў з’яўляецца ключавым прыярытэтам для міжнароднай палітыкі МДІМЗ. На сённяшні дзень МДІМЗ мае больш за 160 пагадненняў аб розных формах супрацы з замежнымі партнёрамі: універсітэтамі, дыпламатычнымі акадэміямі, інстытутамі, школамі, навуковымі і даследніцкімі цэнтрамі ў 57 краінах. Універсітэт імкнецца да развіцця падвойных адукацыйных праграм (перш за ўсё, бакалаўрскіх і магістэрскіх), што з’яўляецца важным для інтэграцыі ў Балонскі працэс, сістэму атэстацыі і акрэдытацыі вышэйшай адукацыі.

Нашымі партнёрамі з’яўляюцца адукацыйныя і даследніцкія цэнтры: Лонданская школа эканомікі і палітычных навук, Універсітэт Саррэя, Парыжскі інстытут палітычных навук, Вышэйшая школа камерцыі і Школа еўрапейскага бізнэсу, Універсітэт Рабэра Шумана, Універсітэты Сарбонны, універсітэты Нью-Йорка, Бэрклі, Стэнфорда і Браўна, Вольны ўніверсітэт Берліну, Гумбальдскі дзяржаўны ўніверсітэт, Універсітэт Цюбінгена, Універсітэт Эрфурта, Універсітэт Дрэздэну, Універсітэт Уппсалы, Універсітет Бергена, універсітэты Ромы, Генуі, Трыеста, Мадрыда, Роттэрдама, Брюссэля, Токіа, Шыцуокі, Пекіна, Шанхая, Тэгерана, Дамаска, Сеўла, Тэль-Авіва, Прэторыі, Стамбула, Каіра, Мехіка і іншых гарадоў свету.

МДІМЗ-Універсітэт з’яўляецца чальцом вядучых міжнародных арганізацый:

- Еўрапейскі кансорцыюм палітычных даследванняў (ECPR);
- Асацыяцыя прафесійных школ міжнародных адносін (APSIA);
- Асацыяцыя міжнародных даследванняў (ISA);
- Еўрапейскі кансорцыюм універсітэтаў (ECU);
- Міжнародная федэрацыя даследванняў Лацінскай Амерыкі і краінаў Карыбскага басейну (FIEALC);
- Рада па развіццю і падтрымцы адукацыі (CASE).

У МДІМЗ, у адпаведнасці са спецыяльным рашэннем Рады Еўропы, створаны і паспяхова функцыянуе Цэнтр дакументацыі Рады Еўропы, у задачы якога ўваходзіць забяспячэнне расійскіх адукацыйных і навуковых установаў дакумантамі РЕ.

Праграмы міжнароднага адукацыйнага абмену з замежнымі партнёрамі з’яўляюцца важнай часткай стратэгіі МДІМЗ па развіццю міжнародных сувязяў. МДІМЗ мае дзейныя пагадненні па адукацыйнаму абмену з Універсітэтам Гумбальдта, Універсітэтам Цюбінгена, Універсітэтам Эрфурта, Вольным універсітэтам Берліна, Мадрыдскім універсітэтам “Камплютэнс”, Мадрыдскай арганізацыяй міжнародных даследванняў, Універсітэтам Трыеста, Універсітэтам Фларэнцыі, Універсітэтам Месіны (Італія), Універсітэтам Бергена (Нарвегія), Універсітэтам знешняй палітыкі і знешняга гандлю (Кітай), Нацыянальным універсітэтам Ціньхуа (Тайвань), Інстытутам дыпламатыі Іарданіі, Мантэррэскім тэхналагічным інстытутам (Мексіка), Дэвідсан-каледжам (ЗША), Універсітэтам Тампэре (Фінляндыя), Парыжскім інстытутам палітычных навук, Вышэйшай школай камерцыі і Ўніверсітэтам Рабэра Шумана (Францыя), Міжнародным хрысціянскім універсітэтам і Ўніверсітэтам Сідзуока (Японія), Варшаўскім і Гданьскім універсітэтам (Польшча), Вільнюскім універсітэтам (Літва), універсітэтамі Ханкук і Кёнгхі (Рэспубліка Карэя), Універсітэтам Дамаска (Сірыя), Універсітэтам Прэторыі (ПАР) ды інш.

Праграмы студэнцкіх абменаў ствараюць магчымасці для практыкі прафесійных здольнасцяў у галіне міжнародных адносін і сусветнай палітыкі, дыпламатыі, палітычнай навукі, эканомікі, права і замежных моваў. Статыстыка па студэнцкім абменам дэманструе маштаб актыўнасці ў дадзеным накірунку: за апошнія 2 гады, больш за 500 студэнтаў МДІМЗ прынялі ўдзел у праграмах па абмену з партнёрскімі ўніверсітэтамі ў больш чым 30 краінах.