Гісторыя МДІМЗ

Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін быў заснаваны 14 кастрычніка 1944 года, калі Савет народных камісараў СССР пераўтварыў нядаўна створаную Школу міжнародных адносін Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў незалежны Інстытут міжнародных адносін (ІМА). Яго першымі студэнтамі сталі 200 ветэранаў, якія перажылі суворыя выпрабаванні Другой сусветнай вайны і сталі на шлях пабудавання міжнароднага міра і стабільнасці.

З самага пачатку МДІМЗ было наканавана стаць унікальным навуковым і адукацыйным цэнтрам. Ён хутка стаў вядучай установай Расіі па падрыхтоўцы дыпламатаў, а акадэмікі МДІМЗ унеслі вялікі ўклад у вывучэнне міжнародных адносін, рэгіёназнаўства, міжнароднага права і міжнародных эканамічных адносін. З моманту заснавання МДІМЗ на яго кафедрах працавалі таленавітыя вучоныя. Тут склаліся навуковыя школы, якія працягваюць традыцыі пачынальнікаў навуковых напрамкаў у расійскай і сусветнай навуцы. На працягу шмат гадоў тут працавалі акадэмікі Я. Тарле, Л. Іваноў, У. Труханоўскі, С. Тіхвінскі, М. Іназемцаў, Ю. Францаў ды іншыя.

У першыя гады існавання МДІМЗ было тры факультэта: міжнародных адносін, міжнародных эканамічных адносін і міжнароднага права. Замежныя студэнты пачалі навучацца ў МДІМЗ з 1946 года. З гэтага часу сярод выпускнікоў МДІМЗ – вядучыя бізнэсмэны, дыпламатычная, палітычная і эканамічная эліта шматлікіх краінаў, уключна з некалькімі міністрамі замежных спраў, прэм’ер-міністрамі і прэзідэнтамі, кіраўнікамі міжнародных арганізацыяў.

У 1954 годзе ў МДІМЗ было адкрыта ўсходняе аддзяленне. Гэта адбылося ў выніку зліяння з адным з найстарэйшых расійскіх ВНУ – Маскоўскім інстытутам усходазнаўства, пераемнікам Лазараўскага вучылішча, створанага ў 1815 г. Да МДІМЗ такасма адышла і вядомая Лазараўская бібліятэка, якая ня мела сабе роўных па складу ўсходазнаўчай літаратуры ў Маскве.

У 1958 годзе да МДІМЗ быў далучаны Інстытут знешняга гандлю Міністэрства знешняга гандлю СССР, створаны ў 1934 г. у Ленінградзе, а пасля пераведзены ў Маскву. У выніку быў значна пашыраны эканамічны факультэт, узмацнілася ягоная арыентацыя на падрыхтоўку спецыялістаў для знешняга гандлю і знешнеэканамічнай дзейнасці. У 1969 годзе быў створаны факультэт Міжнароднай журналістыкі.

У 1991 г. у Інстытуце быў адкрыты факультэт Міжнароднага бізнэса і дзелавога адміністравання, а ў 1998 годзе быў заснаваны Факультэт паліталогіі.

У 1994 годзе інстытут атрымаў статус Універсітэта. У тым жа самым годзе рашэннем Урада Расіі Ўніверсітэту было даручана ажыццяўляць падрыхтоўку спецыялістаў у галіне дзяржаўнага і муніцыпальнага кіравання з ліку асобаў з вышэйшай прафесійнай адукацыяй, працуючых у органах дзяржаўнага кіравання. Гэтыя праграмы падрыхтоўкі рэалізуюцца новым структурным падраздзяленнем Універсітэта – Міжнародным інстытутам кіравання.

У лютым 2000 года па ініцыятыве найвялікшых нафтавых, газавых і энэргетычных кампаніяў Расіі ў структуры МДІМЗ быў створаны Міжнародны інстытут энергетычнай палітыкі і дыпламатыі. Мэтай стварэння Інстытута стала падрыхтоўка кадраў для развіцця міжнароднага энэргетычнага супрацоўніцтва.

У 2005 годзе на саміце ў Маскве Расійская Федэрацыя і Еўрапейскі Саюз дамовіліся аб сумесных дзеяннях па арганізацыі вучэбных праграм па еўрапейскай праблематыцы для расійскіх і еўрапейскіх дзяржаўных службоўцаў. У выніку 25 верасня 2006 года пачаў сваю працу Еўрапейскі вучэбны інстытут пры МДІМЗ-Універсітэце.

Кожны год МДІМЗ прымае больш за тысячу новых студэнтаў з усіх куткоў Расійскай Федэрацыі і больш чым 60 краінаў свету. Больш за 35 тысяч расійскіх і замежных выпускнікоў МДІМЗ ганарацца сваёй alma mater. Падраздзяленні Асацыяцыі выпускнікоў МДІМЗ актыўны ў шматлікіх краінах свету. У 2007 годзе на базе МДІМЗ быў створаны першы адукацыйны эндаўмент-фонд у Расіі – Фонд развіцця МДІМЗ.