Факты аб МДІМЗ

Сферы адукацыі:

  • Міжнародныя адносіны
  • Эканоміка і камерцыя
  • Права
  • Паліталогія
  • Журналістыка
  • Мэнеджмэнт і дзяржаўнае кіраванне
  • Бізнэс-адукацыя
  • Рэгіёназнаўства
  • Сацыялогія
  • Сувязі з грамадзкасцю

Факультэты
Факультэт Міжнародных адносінаў
Міжнародна-прававы Факультэт
Факультэт Міжнародных эканамічных зносінаў
Факультэт Міжнароднай журналістыкі
Факультэт Паліталогіі
Факультэт Міжнароднага бізнэса і дзелавога адміністравання
Факультэт прыкладной эканомікі і камерцыі

Інстытуты
Інстытут еўрапейскага права
Міжнародны інстытут кіравання
Міжнародны інстітут энергетычнай палітыкі і дыпламатыі
Інстутыт дадатковай прафесійнай адукацыі
Еўрапейскі вучэбны інстытут пры МДІМЗ (У) МЗС Расіі

Праграмы МВА
Сувязі з грамадзкасцю
Міжнародны бізнэс
Міжнародны нафтагазавы бізнэс
Стратэгічнае кіраванне персаналам
Міжнародны бізнэс і дзелавое адміністраванне ў індустрыі спорта

Пачатак навучальнага году:
1 верасня на большасці вучэбных праграмаў

Студэнцкая супольнасць:
Больш за 6300 хлопцаў і дзяўчын з 62 суб’ектаў Расійскай Федэрацыі, а таксама 60 замежных краінаў

Прафесарска-выкладчыцкі склад:
Больш за 150 прафесароў і дактароў навук, больш за 300 дацэнтаў і больш за 400 кандыдатаў навук, больш за 400 высокакваліфікаваных спецыялістаў і выкладчыкаў, уключна з больш чым двумя дзясяткамі сапраўдных чальцоў і чальцоў-карэспандэнтаў Расійскай акадэміі навук, а таксама розных спецыялізаваных расійскіх і міжнародных акадэмій, 17 Заслужаных дзеячоў навукі Расіі.

Сярэдні памер вучэбнай групы:
Моўныя групы – ня больш за 7 студэнтаў
Лекцыі па гуманітарных прадметах – да 60 чалавек

Сярэдняя вучэбная загружанасць:
10-12 курсаў за сэместр

Інфраструктура:

  • Навуковая бібліятэка ім. І.Г. Цюліна з больш чым 700 тысячамі тамоў на рускай і 50 замежных мовах, уключна з больш чым 20 тысячамі рэдкіх і каштоўных кнігаў, выданняў і дакумантаў 13 – пачатку XX стагоддзяў
  • 4 інтэрната ў Маскве, уключаючы адзін на тэрыторыі Ўніверсітэта
  • Спартовы цэнтр з 25-метровым басейнам на 6 дарожак
  • Культурны цэнтр
  • Уласная Паліклініка, якая прадастаўляе паслугі аховы здароў’я для студэнтаў і прафесарска-выкладчыцкага складу МДІМЗ
  • 10 кавярняў у галоўным корпусе і інтэрнатах
  • Кніжныя крамы, аптэка, крама кветак і падарункаў
  • Мульцімедыя і інтэрнэт-цэнтры (бясплатная Wi-fi-сетка на тэрыторыі галоўнага корпуса)
  • Вялікая колькасць мульцімедыя-лабараторыяў і моўных класаў

МДІМЗ-Універсітэт афіцыйна прызнаны “Кнігай рэкордаў Гінэса” у якасці ўладальніка сусветнага рэкорду як ВНУ з выкладаннем самай вялікай колькасці дзяржаўных замежных моваў (53 замежных мовы на момант афармлення заяўкі ў “Кнігу рэкордаў Гінэса”).