Перавагі МДІМЗ

МДІМЗ-Універсітэт МЗС Расіі з’яўляецца найбольш вядомай, аўтарытэтнай і прэстыжнай адукацыйнай установай Расіі ў галіне міжнародных адносінаў і іншых гуманітарных спецыяльнасцяў. МДІМЗ з’яўляецца сучасным і адкрытым месцам для адукацыі студэнтаў з усяго свету, які знаходзіцца ў найвялікшым палітычным, эканамічным, інтэлектуальным і культурным цэнтры Расіі – сталіцы Маскве.

У дадзены момант МДІМЗ ажыццявіў пераход да прынятай ва ўсім свеце шматузроўневай сістэме адукацыі, якая ўключае чатырохгадовую падрыхтоўку бакалаўраў з магчымасцю працяга адукацыі для атрымання ступені магістра. У аснове сістэмы адукацыі ў МДІМЗ па ўсіх спецыяльнасцях і напрамках падрыхтоўкі ляжыць вучэбны план, выкананне якога з’яўляецца абавязковай умовай для атрымання дыплома аб вышэйшай адукацыі для ўсіх студэнтаў. Гэткія вучэбныя планы распрацаваны па кожнаму напрамку, спецыяльнасці і спецыялізацыі, па якіх праводзіцца навучанне. Яны ўключаюць у сябе падрыхтоўку па двум замежным мовам і цыклам агульных гуманітарных і сацыяльна-эканамічных, агульных матэматычных і натуральна-навуковых, агульнапрафесійных дысцыплінах, якія складаюць аснову ўніверсітэцкай адукацыі для нашага выпускніка, а таксама па цыклю спецыяльных дысцыплінаў, падчас вывучэння якіх ажыццяўляецца спецыялізаваная падрыхтоўка студэнтаў. Акрамя гэтага абавязковага плана і пры ўмове яго выканання, студэнт можа праслухаць факультатыўныя курсы, вывучаць дадатковыя мовы.

МДІМЗ-Універсітэт імкнецца да поўнага ўдзелу ў Балонскім працэсе – праграме па стварэнню агульнаеўраейскай адукацыйнай прасторы. Гэта прадугледжвае ўзаемнае прызнанне дыпломаў МДІМЗ і вядучых еўрапейскіх універсітэтаў, магчымасць актыўнага абмена студэнтамі і выкладчыкамі. Выстаўленне адзнак праходзіць згодна з патрабаваннямі ECTS, дзейнічае Еўрапейская сістэма ўзаемазаліку акадэмічных крэдытаў (ECTS). Прадугледжана выдача выпускнікам дадатку да дыплому еўрапейскага ўзору. Дзейнічае шэраг падвойных магістэрскіх праграмаў з партнёрскімі ўніверсітэтамі, у рамках якіх студэнт па сканчэнню навучання атрымоўвае дыплом МДІМЗ і дыплом ВНУ-партнёра.

МДІМЗ прадастаўляе ня толькі выдатную адукацыю, але таксама і ўнікальную магчымасць атрымаць прафесійныя кантакты, якія будуць развівацца і пасля сканчэння навучання. Акадэмічная супольнасць МДІМЗ прадстаўляе сабой спрыяльны сацыяльны асяродак для камунікацыі студэнтаў, выпускнікоў і выкладчыкаў, якія вельмі даступныя і вітальна адносяцца да замежных студэнтаў. У такім асяроддзі сённяшнія студэнты могуць завесці знаёмства з будучымі лідэрамі міжнароднай палітыкі, права, бізнэса ці грамадзяскай супольнасці. Універсітэцкае сяброўства часта заводзіцца на ўсё жыццё і падтрымліваецца скрозь адлегласць, нягледзячы на розніцу ў сацыяльным статусе ці абставіны.

Акрамя вучобы, студэнты МДІМЗ праводзяць і ўдзельнічаюць у розных канцэртах, вячэрах, спаборніцтвах і іншых мерапрыемствах. Розныя студэнцкія арганізацыі напаўняюць календар студэнцкага жыцця цікавымі падзеямі. А ўлічваючы тое, што МДІМЗ знаходзіцца ў Маскве, адным з найвялікшых гарадоў свету, у студэнта адкрываюцца шырокія магчымасці для адпачынку і культурнага ўзбагачэння, а таксама доступ да ўсёй разнастайнасці і энергетыкі сучаснай Расіі.